Сэр Дуглас Моўсан (англ.: Sir Douglas Mawson; 5 мая 1882, Брэдфард, Ёркшыр, Вялікабрытанія — 14 кастрычніка 1958, Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі геолаг, падарожнік, даследчык Антарктыкі, аўтар прац па геалогіі і гляцыялогіі. Удзельнік трох антарктычных экспедыцый. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1923).
Біяграфія
Скончыў Сіднейскі ўніверсітэт. З 1905 года выкладаў ва ўніверсітэце Адэлаіды, дзе ў 1920—1954 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай геалогіі.
Экспедыцыі
У 1907—1909 гг. прымаў удзел у экспедыцыі Э. Шэклтана, якая дасягнула Паўднёвага магнітнага полюса.
У 1911—1914 гг. кіраваў Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй на шхуне «Аўрора».
У 1929—1931 гг. кіраваў Брытана-Аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй на караблі «Дыскаверы».
Памяць
У гонар Д. Моўсана названы шэраг геаграфічных аб’ектаў: паўвостраў Моўсана, бераг Моўсана, мора Моўсана, аўстралійская антарктычная станцыя і інш.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
1819—1899 | | |
---|
1900—1909 | |
---|
1910—1922 | |
---|
†загінуў падчас экспедыцыі |
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|