Дуб-волат — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі. Расце на вул. Гогаля.
Апісанне
Бабруйскі выканкам у 2003 годзе абвесціў дуб на вуліцы Гогаля каля крамы «Керамін» батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння. Дыяметр ствала дрэва складае 1,4 м. Вышыня дуба — 28 метраў. Крона мае 17,1 м з поўначы на поўдзень і 24,2 м — з усходу на захад. Дуб-волат расце ў Бабруйску з часоў Рэчы Паспалітай, яму больш за 300 гадоў[1].
У 2022 годзе з’явілася пагроза пазбаўлення ахоўнага статуса[2].
Зноскі