Дрэва |
Жанры |
народныя спевы |
Краіна |
Украіна |
Мова песень |
украінская |
«Дрэ́ва» (укр.: Дре́во) — гурт сяла Крачкіўка (Палтаўшчына, Украіна), вядомы далёка за межамі Украіны сваёй унікальнай тэхнікай шматгалосся, упершыню сабраўся ў 1958 г. Цяпер выступае ўжо яго трэці склад. Удзельніцы «Дрэва» выконваюць даўнія (ХVIII-XIX стст.) песні Палтаўшчыны, а таксама песні, складзеныя ці дапоўненыя імі самімі. Да апошніх належыць песня «Соловею-канарею», калісьці пачутая па радыё найстарэйшаю ўдзельніцаю гурта — Галінай Папко. Песня ёй вельмі спадабалася, і, не маючы магчымасці знайсці арыгінальны тэкст, Галіна Якімаўна дапоўніла яе сваімі словамі, а таксама расклала для «Дрэва» на тры галасы.
Песні «Ой там на горі» і «Та косив батько, косив я» ў выкананні гурта гучаць у мультфільме «Жыў-быў пёс».