Дом па вуліцы Леніна, 31 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.
Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.
Архітэктура
Ушчыльную прылягае да дома № 29, утвараючы з ім адзіны ансамбль. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з двухсхільным дахам арыентаваны на вуліцу Леніна галоўным падоўжным фасадам. Для кампазіцыі фасада характэрна нязначная асіметрыя, абумоўленая ўнутранай планіровачнай структурай. Паверхі падзелены гарызантальнай цягай. Асноўны дэкаратыўны акцэнт — своеасаблівыя балясы ў падаконных прасценках накшталт «ільвіных лап». Партал уваходу вылучаны рустам. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі