Пабудаваны ў 1920-х[1] гг. з цэглы кляштара бенедыкцінцаў у Гарадзішчы, пасля таго як за садзейнічанне паўстанню 1863 года той быў зачынены і прададзены сапраўднаму стацкаму саветніку Дэлагардзі[2] з умовай, каб будынкі былі знесены альбо перароблены ў жылыя памяшканні з поўным змяненнем іх выгляду.
На першым паверсе дома Наймона ў пачатку XX стагоддзя знаходзіўся знакаміты рэстаран і кандытарская Грэгаровіча, якія прапаноўвалі наведвальнікам лепшыя ў горадзе пірожныя, шакалад і тарты. У 1939 годзе ў гэтым будынку пачаў cвою працу першы Пінскі гарсавет, служачыя якога абедалі ў рэстаране Грэгаровіча[2].
Архітэктура
Ушчыльную прылягае да дома № 34, утвараючы з ім адзіную архітэктурную кампазіцыю. Размешчаны на рагу вуліц Леніна і Заслонава. Горадабудаўнічая сітуацыя абумовіла дынамічную асіметрычнуюкампазіцыю будынка з архітэктурна вылучанай вуглавой часткай, завершанай атыкам. Будынак трохпавярховы. Трэці паверх аддзелены гарызантальнай цягай і трактаваны як вянчаючая частка. Рытм і памеры аконных праёмаў на галоўным фасадзе па вул. Леніна падпарадкаваны прынцыпу білатэральнай сіметрыі, якую парушае толькі бакавы партал уваходу. Вуглавая частка на першым паверсе вырашана прамым вуглом, на другім — 2 слаба вынесеным эркерамі, на трэцім — магутным паўкруглым эркерам з маленькім паўкруглым балкончыкам, які абапіраецца на ніжні прамавугольны выступ як на контрфорс. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем пакояў. У архітэктуры будынка спалучаюцца элементы канструктывізму і мадэрну. У наш час тут размешчана адміністрацыйная ўстанова[1].