Пачынаў займацца баскетболам у віцебскай СДзЮСШ-ПАПР ВДУ імя П. М. Машэрава. Першы трэнер — Аляксандр Пятровіч Новікаў[1][2]. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Cяргея Сяргеевіча Варыводава[3]. Потым быў першы прафесійны год у «Рубоне» і пераезд у Латвію. У суседняй рэспубліцы ён правёў сумарна 4 гады: 2 выступаў за моладзевую і асноўную каманды «Вэнстпілс». А потым яшчэ 2 у «Юрмале». Сезон 2020/21 гулец пачынаў у расійскай Суперлізе за іжэўскі «Купал-Крыніцы».