Дзмітрый Патачыц (нар. 21 лютага 1999) — беларускі гандбаліст, правы вуглавы мінскага «Віцязя».
Выхаванец глускай ДЮСШ, пазней займаўся гандболам у мінскім «СКА-Сувораўцы». У 2016 годзе далучыўся да «Гомеля». Пакінуў каманду пасля сезона 2018/19[1] і неўзабаве далучыўся да мінскага «Віцязя»[2].