Дзень Ла́чплэсіса (лат.: Lāčplēša diena) — дзень памяці герояў, якія загінулі за вызваленне Латвіі, адзначаецца 11 лістапада. Свята названа ў гонар героя латышскага нацыянальнага эпасу Лачплэсіса, які з’яўляецца ўвасабленнем барацьбы латышскага народа за свабоду роднай зямлі ад іншаземных захопнікаў[1][2][3][4]..
У часы Латвійскай ССР гэта свята было пад забаронай, але з 1988 года яго зноў пачалі адзначаць. У 1989 годзе было ўстаноўлена, што гэты дзень будзе гістарычнай памятнай датай, а з 1990 года ён стаў Днём памяці загінулых герояў[5][6].
Адной з самых вядомых традыцый у Дзень Лачплэсіса з’яўляецца запальванне свечак у Рыжскім замку[7][8].