Дзева Марыя, якая корміць грудзьмі дзіця (лац.: Virgo Lactans ці Maria Lactans) – найбольш старажытны тып адлюстравання Марыі і дзіця, які мае аналогіі яшчэ ў дахрысціянскім мастацтве. У рэнесансным жывапісе ён сустракаецца ў некалькіх версіях: Мадонна, якая сядзіць на троне або на зямлі (Мадонна Пакора), альбо якая стаіць. Гэтая тэма знікае з мастацтва пасля Трыдэнцкага сабору1545–1563 гадоў, што забараніў празмерную аголенасць у адлюстраванні фігур святых[1].