У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Фрымен.
Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Джэймс Дарсі Фрымен (англ.: James Darcy Freeman; 19 лістапада 1907, Сідней, Аўстралія — 16 лістапада 1991, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі кардынал. Тытулярны біскуп Эрмаполі мінорэ і дапаможны біскуп сіднейскі з 9 снежня 1956 па 18 кастрычніка 1968. Біскуп армідэйлскі з 18 кастрычніка 1968 па 9 ліпеня 1971. Архібіскуп сіднейскі з 9 ліпеня 1971 па 12 лютага 1983. Кардынал-святар з тытулам царквы Санці-Куатра-Каранаці з 5 сакавіка 1973.
Зноскі
Спасылкі