Джына Лалабры́джыда (італ.: Gina Lollobrigida; 4 ліпеня 1927, Субіяка, Італія — 16 студзеня 2023, Рым, Італія) — італьянская кінаактрыса, рэжысёр, фатограф.
Біяграфічныя звесткі
Вучылася на курсах спеваў, у тэатральным вучылішчы. У кіно з 1946. Першая значная работа ў антыфашысцкім фільме «Небяспечна: бандыты!» (1951). Актрыса адметная яркай знешнасцю, тэмпераментам, прыродным артыстызмам. Знялася ў фільмах: «Фанфан-Цюльпан» (1951), «Начныя прыгажуні» (1952), «Хлеб, каханне і фантазія», «Правінцыялка» (абодва 1953), «Рымлянка», «Хлеб, каханне і рэўнасць» (абодва 1954), «Сабор Парыжскай Божай маці» (1956), «Саламон і царыца Саўская» (1959) і інш. Зняла дакументальны фільм пра Кубу (1976). Аўтар шматлікіх фотаальбомаў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|