Джымі Пэйдж (англ.: Jimmy Page, поўнае імя Джэймс Патрык Пэйдж; англ.: James Patrick Page; нар. 9 студзеня1944, Хестан, Лондан) — брытанскі рок-музыкант, аранжыроўшчык, кампазітар, музычны прадзюсар і гітарыст, які стаяў ля вытокаў Led Zeppelin і да канца заставаўся музычным «мозгам» гурта. Да гэтага быў вядомы як сесійны гітарыст і ўдзельнік The Yardbirds (з канца 1966 да 1968 года). Пейдж — адзін з найвялікшых і самых уплывовых гітарыстаў усіх часоў. Часопіс Rolling Stone назваў Пейджа «пантыфікам паўэр-рыфаў» і паставіў яго на трэцяе месца ў сваім спісе «100 найвялікшых гітарыстаў усіх часоў» пасля Джымі Хендрыкса і Эрыка Клэптана (у 2011 годзе; да гэтага ён таксама быў уключаны ў спіс 2003 года таго ж часопіса на 9 месцы). У 2010 годзе ён заняў другое месца ў спісе Gibson «50 лепшых гітарыстаў усіх часоў», а ў 2007 годзе — чацвёртае месца ў спісе «100 найвялікшых гітарных герояў» часопіса Classic Rock. Яго двойчы ўводзілі ў Залу славы рок-н-ролу: адзін раз як удзельніка Yardbirds (1992) і адзін раз як удзельніка Led Zeppelin (1995).
Зноскі
↑Jimmy Page // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.