Джордж Уэслі Белаўз (англ.: George Wesley Bellows; 12 жніўня 1882, Калумбус, Агая — 8 студзеня 1925, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак рэалістычнага кірунку.
Жыццё і творчасць
Джордж Уэслі Белаўз нарадзіўся ў 1882 годзе ў горадзе Калумбус (штат Агая). З 1901 па 1904 год наведваў Універсітэт штата Агая і сур’ёзна займаўся бейсболам. Аднак кар’еры прафесійнага спартсмена ён упадабаў вывучэнне жывапісу ў Нью-Ёркскай школе мастацтваў пад кіраўніцтвам Роберта Хенры. У гэтыя гады ён збліжаецца з мастакамі «Школы смеццевых вёдзер», заснаванай Генры, і яго ж групай «Восем».
У 1906 годзе Белаўз адкрывае ўласную студыю ў Нью-Ёрку. Першы поспех да яго прыходзіць у 1908 годзе, пасля выставы, арганізаванай Робертам Хенры. У 1909 годзе становіцца членам Нацыянальнай акадэміі дызайну. З 1910 года Белаўз выкладаў у Лізе студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка; з 1919 — у Чыкагскім універсітэце мастацтваў.
Супрацоўнічаў з сацыялістычным часопісам «Масы» (The Masses), але адышоў ад яго з-за сваёй актыўнай падтрымкі ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну.
Памёр у 1925 годзе ад перытаніту, выкліканага запаленнем апендыкса.
Крыніцы
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|