Джон Уілкінс (Джон Вілкінс; англ.: John Wilkins, 14 лютага 1614—19 лістапада 1672) — брытанскі святар і палімат, адзін з заснавальнікаў Лонданскага Каралеўскага таварыства. Біскуп Чэстэра з 1668 г. да сваёй смерці.
Джон Уілкінс — адзін з нямногіх людзей, якія займалі пасады кіраўнікоў каледжаў і Оксфардскага, і Кембрыджскага ўніверсітэтаў. У складаных умовах грамадзянскай вайны і рэлігійнай канфрантацыі ў Англіі Уілкінс здолеў стабілізаваць абстаноўку ў Оксфардзе і прыняў удзел у стварэнні Лонданскага Каралеўскага таварыства.
З’яўляецца адным з заснавальнікаў натуральнай тэалогіі, сумяшчальнай з тагачаснай еўрапейскай навукай. Сярод прац Уілкінса найбольш вядомы яго «Вопыт пра сапраўдную сімволіку і філасофскую мову» (1668), у якім, сярод іншага, Уілкінс прапанаваў універсальную мову і дзесятковую сістэму мер, якая пасля стала асновай метрычнай сістэмы.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|