Нарадзіўся ў Лайлін-Брыдж, Ірландыя. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1839 годзе працаваў тапографам-геадэзістам у брытанскай арміі (1840—1843) і на будаўніцтве чыгунак (1844—1847). Адначасова скончыў (1844) механічны інстытут у Прэстане. У 1847—1848 і 1851—1853 гг. выкладаў у Куінвуд-каледжы (Хэмпшыр). У 1848—1851 гг. слухаў лекцыі ў Марбургскім і Берлінскім універсітэтах. З 1853 г. — прафесар Каралеўскага інстытута ў Лондане (у 1867—1887 гг. — Дырэктар).
Патлумачыў чаму ў неба блакітны колер. Прычына — так званы «эфект Тындаля», пры якім прамень святла, які рассейваецца, мае выгляд блакітнаватага конусу. Аптычныя даследаванні вучонага ляглі ў аснову сучаснай оптавалаконнай сувязі. Тындаль падтрымліваў працы Луі Пастэра па апрацоўцы харчовых прадуктаў.
Зноскі
↑ абJohn Tyndall // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.