Джон То́ланд (англ.: John Toland; 30 лістапада 1670(1670-11-30)[1][2][…], Ardagh[d], Каралеўства Ірландыя — 11 сакавіка 1722(1722-03-11)[1][3][…], Патні[d], Surrey[d], Каралеўства Вялікабрытанія) — англійскі філосаф-матэрыяліст.
Біяграфія
Нарадзіўся каля горада Ландандэры (Паўночная Ірландыя). Адукацыю атрымаў ва ўніверсітэтах Глазга (1687—1690), Эдынбурга (1690), Лейдэна (1691—1692), Оксфарда (1693—1695}). У незахаваўшымся творы «Племя левітаў» (1691) і кнізе «Хрысціянства без таямніц» («Christianity not mysterious») з пазіцый дэізму выступіў з крытыкай хрысціянства, разглядаў хрысціянства як род натуральнай рэлігіі і маралі, лічыў, што ў Евангеллі няма нічога, што супярэчыць розуму. Кніга «Хрысціянства без таямніц» была асуджана на спаленне (спалена ў 1697 годзе), а сам Джон Толанд прыгавораны да турэмнага зняволення, але збег. З-за сваіх філасофскіх і палітычных поглядаў быў вымушаны туляцца, жыў і памёр у галечы.
Погляды
У філасофскіх працах «Лісты да Серэны» (1704) і «Пантэістыкан» (1720) Джон Толанд развіваў ідэі матэрыяльнасці бясконцага і вечнага Сусвету, адзінства руху і матэрыі. Разглядаў рух як сутнасную, універсальную ўласцівасць матэрыі, якая характарызуецца спрадвечнай актыўнасцю, але не выходзіць за межы механістычннага матэрыялізму. Абвяргаў вучэнне Бенедыкта Спінозы пра нязменнасць і нерухомасць субстанцыі і канцэпцыю Ісаака Ньютана пра абсалютную прастору. Абгрунтаваў палажэнне пра непарыўнасць прасторы і часу з рухам і матэрыяй. Выдаў палітычныя творы англійскіх рэспубліканцаў Д. Мільтана (1699) і Д. Гарынгтана (1700).
Ідэі Джона Толанда паўплывалі на развіццё французскага матэрыялізму XVIII стагоддзя, а таксама на А. М. Радзішчава.
Крыніцы
Літаратура
- Савеня А. Б. То́ланд Джон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 483. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- То́ланд Джон / Мееровский Б. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 44. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Семенов Ю. В. То́ланд Джон // Философская энциклопедия: [в 5 т.] — Т. 5. Специальные системы — Яшты / гл. ред. Ф. В. Константинов. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 242. — 740 с. с ил., 1 л. порт. — 60 500 экз. (руск.)
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|