Брэкінрыдж нарадзіўся ў 1821 годзе ў Лексiнгтане, штат Кентукі. Скончыўшы Трансільванскі ўніверсітэт, заняўся юрыдычнай практыкай. Падчас Амерыкана-мексіканскай вайны ён кіраваў трэцім добраахвотніцкім палком Кентукі. У 1849 Брэкінрыдж быў членам Палаты прадстаўнікоў штата Кентукі ад дэмакратаў, а ў перыяд з 1851 па 1855 займаў месца ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. У 1856 годзе, ва ўзросце 36 гадоў, ён заняў пасаду віцэ-прэзідэнта пры Джэймсе Б’юкенене, стаўшы самым маладым віцэ-прэзідэнтам у гісторыі ЗША. Брэкінрыдж выставіў сваю кандыдатуру ад паўднёвай фракцыі Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 1860 года, аднак прайграў рэспубліканцу Аўрааму Лінкальну. У сакавіку-верасні 1861 года Брэкінрыдж прадстаўляў штат Кентукі ў амерыканскім Сенаце.
Зноскі
↑ абLundy D. R. General John Cabell Breckinridge // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.