Даходны дом Лідваль — помнік паўночнага мадэрну ў Санкт-Пецярбургу. Знаходзіцца па адрасе: Каменнаастроўскі праспект, д. № 1-3 / Малая Пасадская вуліца, д. № 5 / Кронверкскі праспект, д. № 15. Пабудаваны ў 1899—1904 гадах.
Даходны дом Іды Амаліі Лідваль — першая самастойная праца архітэктара Ф. І. Лідваля, выкананая па замове яго маці. Паўночнае крыло дома з’яўлялася асабняком Лідваляў.
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1