Да́рлінг[1] (англ.: Darling) — горны хрыбет на паўднёвым захадзе Аўстраліі.
Даўжыня хрыбта каля 300 км. Найвышэйшы пункт — гара Кук (582 м). З’яўляецца моцна расчлянёным эрозіяй краем Заходне-Аўстралійскага пласкагор’я, які стромка абрываецца да прыморскай нізіны. На заходніх схілах хрыбта растуць эўкаліптавыя лясы, пераходзячыя на раўнінах у рэдкалессе.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі