У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кулік.
Давід Майсеевіч Кулік (1903—1994) — беларускі ўрач-псіхіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1941). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1956)[1].
Біяграфія
Скончыў Дзяржаўны інстытут медыцынскіх ведаў (Ленінград, 1928). Працаваў у 2-й Савецкай бальніцы г. Мінска (1930—1933, загадчык псіхіятрычнага аддзялення), у Магілёўскай рэспубліканскай псіхіятрычнай бальніцы (1933—1941, загадчык клінічнага аддзялення, старшы ардынатар)[1].
У гады Вялікай Айчыннай вайны — намеснік начальніка псіханеўралагічнага шпіталя. Пасля вайны — у Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы (1945—1968, у 1945—1950 — галоўны ўрач), Магілёўскім абласным псіханеўралагічным дыспансеры (1950—1962 — в. а. галоўнага ўрача)[1].
Пасля выхаду на пенсію — у Ленінградзе, з 1982 — у Пушкіне Ленінградскай вобласці ў Доме ветэранаў навукі[1].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: праблемы псіхіятрыі, псіханеўралогіі; псіхічныя ўскладненні пры малярыі; вопыт купіравання станаў ўзбуджэння ў клапатлівым аддзяленні (тэма дысертацыі)[1].
Зноскі
Літаратура
- Малярийный энцефалит и его психопатология / Д. М. Кулик. — Могилев, 1955.
- Кулик Давид Моисеевич // Книга памяти Могилевщины — участникам Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. и других войн. — Могилев, 2007. — С. 134 : фото.
- Кулик Давид Моисеевич // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 390. (Информация: год смерти 1977 — ошибочный.)
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 519—520. (В содержании: Кулік Д. М.)
Спасылкі