Густаў Пашкевіч (польск.: Gustaw Paszkiewicz; 1892, Васілішкі, цяпер Шчучынскі раён — 27 лютага 1955) — польскі вайсковы дзеяч.
Нарадзіўся ў Лідскім павеце Расійскай імперыі. Падпалкоўнік расійскай арміі, камандзір палка (1920) польскай арміі, камандзір дывізіі (1935-39), камандзір Першага польскага корпуса (1943-45), камандуючы Варшаўскай вайсковай акругай (1947-49). Генерал брыгады (1939).
Узнагароджаны трыма ордэнамі «Virtuti Militari».
Зноскі