У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Легат.
Густаў Іванавіч Легат (20 студзеня (1 лютага) 1837 — 20 жніўня (1 верасня) 1895) — рускі танцоўшчык, балетмайстар і педагог балета. Заснавальнік дынастыі артыстаў балета. Па паходжанні швед. Бацька Мікалая і Сяргея Легат.
Біяграфія
Вучыўся ў Галоўным нямецкім вучылішчы (Петрышуле) з 1852 года. Мастацкую адукацыю атрымаў у балетным аддзяленні Пецярбургскага тэатральнага вучылішча, якое скончыў ў 1857 годзе па класе М. Петыпа. Залічаны салістам у балетную трупу Марыінскага тэатра.
У 1862—1863 гадах працаваў за мяжой.
З 1865 года працуе на сцэне Вялікага тэатра. Аднавіў балет «Мара мастака» Ц. Пуні. З 1869 года стаў першым танцоўшчыкам тэатра. У 1875 годзе быў звольнены з Вялікага тэатра; выкладаў танцы ў Петрышуле з 1879 па 1881 год. Быў зноў прыняты ў Вялікі тэатр у 1882 годзе. У 1885 годзе пераведзены ў Пецярбург.
У 1886 годзе спыніў выступы.
У 1872—1874 гадах і ў апошнія гады жыцця выкладаў у Маскоўскім тэатральным вучылішчы.
Асноўныя ролі
Густаў Легат быў тэхнічна моцным класічным танцоўшчыкам. Сярод яго партый: мастак Альварэс («Мара мастака» Ц. Пуні і Аросіні), Сандра («Стэла» Ю. Гербера, балетмайстар В. Рэйзінгер), Мельнік («Мельнікі», балетмайстар Ф. Бернадэлі) і інш.[1]
Зноскі
- ↑ Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
Літаратура
- Театральная энциклопедия в 6 т. Гл. ред. П. А. Марков. — М.: Советская энциклопедия.
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|