«Гульні ў палях Госпада» (англ.: At Play in the Fields of the Lord) — мастацкі фільм 1991 года рэжысёра Эктара Бабенка. Галоўныя ролі выканалі Том Берэнджэр[en], Джон Літгау, Дэрыл Ханна[en], Эйдан Куін[en], Том Уэйтс[en], Кэці Бэйтс[5].
Сюжэт
У некранутых джунглях Амазонкі, на зямлі індзейскага племені Ніаруна выяўлены радовішчы золата. І вось група амерыканцаў, розных па сваім характары і становішчы, адпраўляецца ў гэты край. Тут і місіянеры, якія збіраюцца навярнуць дзікуноў племені ў хрысціянства, і публіка панебяспечней, найміты, чыя задача — сагнаць індзейцаў з іх зямлі, дзе знойдзена золата. І зусім няважна, з якімі намерамі яны прыйшлі — самымі добрымі ці, наадварот, несумленнымі, — важна, што іх прыход у любым выпадку пагражае індзейцам катастрофай.
Акцёрскі склад
Саўндтрэк
Музычнае суправаджэнне да фільма «Гульні ў палях Госпада» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер.
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 2 намінацыямі[6].
Крыніцы
Спасылкі