Гу́га фон Поль (ням.: Hugo von Pohl; 25 жніўня 1855 — 22 лютага 1916) — адмірал Імператарскіх ВМС (ням.: Kaiserliche Marine) Германскай імперыі перыяду Першай сусветнай вайны, галоўнакамандуючы Флоту адкрытага мора (ням.: Hochseeflotte) з лютага 1915 года па студзень 1916 года. Прыхільнік асцярожных дзеянняў надводнага флоту.
Па ўспамінах грос-адмірала Тырпіца 7 лістапада 1914 года фон Поль пачаў распрацоўку дэкларацыі блакады падводным флотам усяго ўзбярэжжа Вялікабрытаніі і Ірландыі[4].
У студзені 1916 года адмірал Гуга фон Поль па прычыне сур’ёзнай хваробы (рак печані) перадаў пост адміралу Райнгарду Шэеру, а праз месяц памёр.