Грэцкае возера |
---|
|
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
134 м |
Даўжыня |
4,63 км |
Шырыня |
0,24 км |
Плошча |
0,77 км² |
Аб’ём |
0,00167 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
10,38 км |
Найбольшая глыбіня |
6,5 м |
Сярэдняя глыбіня |
2,2 м |
Гідралогія |
Тып мінералізацыі |
прэснае |
Салёнасць |
да 0,19 ‰ |
Празрыстасць |
0,6 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
4,5 км² |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грэ́́цкае возера[1] — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад горада Мёры ў басейне ракі Мёрыца. Належыць да Абстэрнаўскай групы азёр.
Плошча паверхні Грэцкага возера складае 0,77 км². Найбольшая глыбіня возера 6,5 м, сярэдняя — 2,2 м. Даўжыня возера — 4,63 км, найбольшая шырыня — 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 10,38 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,67 млн м³. Плошча вадазбору 4,5 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. На паўднёвым захадзе і паўночным усходзе берагі сплавінныя. Дно выслана гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Грэцкае злучана пратокай з возерам Чэрас. Пратокай без назвы злучаецца з ракой Волта[2]. Зарастае каля 20 % плошчы возера. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці мае шырыню 10—50 метраў.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь, гусцяра, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера вёска Грэцкія і хутар Ліпаўка.
Зноскі
Літаратура
- Міронаў В. Р. Грэцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
Спасылкі