Грынвіч (англ.: Greenwich) — «марскія вароты» Лондана, гістарычныя прадмесці, а цяпер — баро Лондана на паўднёвым усходзе брытанскай сталіцы, на правым беразе Тэмзы, здаўна цесна звязаны з Брытанскім флотам.
Грынвіч знакаміты тым, што з’яўляецца нулявой кропкай адліку даўгаты і гадзінных паясоў зямнога шара. Нулявы мерыдыян гістарычна звязаны з Грынвіцкай абсерваторыяй.
Тапонім Grenewic Grenevic або мае саксонскае паходжанне, і літаральна значыць the green village ці the village on the green («зялёная вёска»).
У часы сярэднявечча тут жылі першыя паселішчы. У XV стагоддзі гэты раён у брытанскай сталіцы быў невялікі рыбацкай вёскай, якая паступова пашыралася за кошт павелічэння колькасці мясцовага насельніцтва. У XVI стагоддзі Грынвіч стаў ўлюбёным месцам для адпачынку каралеўскіх асоб, а ў пачатку XVII тут ўзвялі Дом каралевы.[1]