Гра́мата (грэч.γράμματαе — пісьмо, пісчая папера) — на Русі X—XVII стагоддзяў дзелавы дакумент (галоўным чнам, так называлі акты) і пісьмы (афіцыйныя і прыватныя). Термін запазычаны з Візантыі, дзе grammata абазначала пасланні, указы, а таксама любыя іншыя пісьмовыя дакументы.
У савецкі час шырока распаўсюдзіліся пахвальныя і ганаровыя граматы.
У цяперашні час тэрмін грамата па-ранейшаму ўжываецца адносна некаторых відаў дакументаў: даверчыя граматы і некаторыя іншыя.
З найстаражытнейшых грамат Русі, якія дайшлі да нашых дзён, можна адзначыць даравальную грамату князяМсціслава Уладзіміравіча наўгародскаму манастыру на зямлю (прыблізна XII стагоддзе, пергамент). Захавалася таксама некалькі старажытных берасцяных грамат.
У перыяд з XIV па XVII стст. з развіццём усходнеславянскай дзяржаўнасці і эканамічных адносін паяўляецца значная колькасць грамат, большая частка якіх прадстаўляе сабою розныя прававыя акты. У выглядзе грамат выкладзены і некаторыя судзебнікі таго часу, напрыклад, Наўгародская і Пскоўская судныя граматы.
У Расійскай імперыі, з увядзеннем у XVIII стагоддзі Пятром I заходнееўрапейскай наменклатуры дзелавых дакументаў, ужыванне тэрміна «грамата» звужаецца (аднак Кацярына II прымае граматы 1785 года: даравальную грамату дваранству і гарадам), але ізноў пачынае пашырацца пасля рэформы 1861 (устаўныя граматы, якія вызначалі ўзаемныя правы і абавязкі памешчыкаў і вызваленых сялян). У той жа час распаўсюдзілася выдача грамат на чын, званне, тытул і пад.
У навуковай гістарычнай літаратуры граматай таксама прынята называць некаторыя заходнееўрапейскія дакументы феадальнага перыяду (у асноўным, XIII—XIV стст.), якія былі па сутнасці прававымі актамі, якія юрыдычна афармлялі правы, абавязкі і прывілеі бакоў (у асноўным правы дараваліся манархамі пэўным асобам ці ўстановам). Такія дакументы пісаліся на лацінскай мове і мелі адмысловую наменклатуру. Акрамя таго, у форме грамат замацоўваліся судовыя рашэнні і розныя здзелкі.
Найбольш старажытнымі з захаваных з'яўляюцца граматы франкскіх каралёў, якія афармлялі зямельныя дарэнні, імунітэтныя і іншыя падараванні (VII стагоддзе). Большая частка з іх дайшла да цяперашняга часу ў копіях, запісаных у картулярыях(руск.) (бел.. Асабліва многа заходнееўрапейскіх грамат XI—XV стагоддзяў (напрыклад, да грамат адносіцца Вялікая хартыя вольнасцей 1215). Для розных відаў грамат прымяняліся розныя формулы.
Цяпер, у Расіі, відам заахвочвання з'яўляецца Грамата Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі.