Горны хрыбет — лінейна выцягнутая група гор, агульная аснова якой высока ўзнята над суседнімі раўнінамі.
Хрыбет абмежаваны схіламі, нахіленымі ў супрацьлеглыя бакі, для яго характэрныя значная даўжыня і добра выражаная вось, пераважна ў выглядзе адзінай лініі водападзелу, уздоўж якой знаходзяцца і найбольш значныя вяршыні (гл. горны грэбень). Ад суседніх хрыбтоў аддзяляецца горнымі далінамі, унутрыгорнымі катлавінамі.
Горны ланцуг, сістэма горных хрыбтоў і горных масіваў або доўгі горны хрыбет. Працягваецца на вялікую адлегласць у адным кірунку — кірунку агульнага распасцірання складак. Кожны ланцуг аддзяляецца ад суседніх паралельных падоўжнымі горнымі далінамі, далінамі буйных горных рэк і пад.