Го́рвальскі за́мак — колішні замак, які існаваў y XVI—XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі каля вёскі Горваль Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
У XVI стагоддзі быў бастыённым, але меў і драўляныя ўмацаванні. Горвальскі замак з’яўляўся важным пунктам кантролю за пераправай цераз Бярэзіну і водным шляхам да Дняпра.
У час казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў украінскія казакі разбілі ў 1648 годзе пад Горвалем войска стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага і авалодалі замкам. У лістападзе 1654 годзе казакі ўкраінскага гетмана І. Залатарэнкі бралі Горвальскі замак штурмам, y выніку ён быў спалены.
Пазней адноўлены, але ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў канчаткова знішчаны.
Літаратура
|
---|
Дзяржаўныя | Захаваныя | |
---|
Рэшткі | |
---|
Разбураныя | |
---|
| |
---|
Прыватныя | Захаваныя | |
---|
Рэшткі | |
---|
Разбураныя | |
---|
|
---|