Гомель (курганны могільнік)Гомель — курганныя могільнікі паблізу вёскі Гомель Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Могільнік-1Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі. Захаваліся 24 курганы, вышынёй 1-2 м, дыяметрам 6-10 м. Абследаваў у 1955 годзе Л. В. Аляксееў. У 1972 годзе Г. В. Штыхаў раскапаў адзін курган. Адносіцца да эпохі Кіеўскай Русі, датуецца XII—XIII стагоддзямі. Могільнік-2Знаходзіцца за 2 км на ўсход ад могільніка-1, у полі. Захаваліся 2 курганы. Вышыня аднаго кургана 3 м, дыяметр 16 м, другога — 2 м, дыяметр 10 м. Абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся. Літаратура
Information related to Гомель (курганны могільнік) |