Герман Э́бінгаўз (Эбінгхаўз) (ням.: Hermann Ebbinghaus; 24 студзеня 1850 — 26 лютага 1909) — нямецкі псіхолаг-эксперыментатар, прадстаўнік асацыянізму. Прафесар Брэслаўскага (1894—1905) і Гальскага (1905—1909) універсітэтаў
Займаўся вывучэннем заканамернасці запамінання для чаго распрацаваў метад бессэнсоўных складоў. Склаў спіс з 2300 складоў і эксперыментальна на сабе вывучаў працэсы завучвання і забывання. Таксама распрацаваў метады, дазваляючыя вызначыць заканамернасці і асаблівасці памяці. Распрацаваў тэст вызначэння узроўню разумовага развіцця (тэст Эбінгаўза).
Аўтар прац па эксперыментальнай псіхалогіі. Асноўны праца — манаграфія «Аб памяці» (ням.: Über das Gedächtnis).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 38. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|