У складзе нямецкай зборнай па гімнастыцы ён стаў чэмпіёнам у спаборніцтвах на брусах і перакладзіне. Таксама, ён заняў першае месца ў індывідуальным спаборніцтвах на перакладзіне.
Вайнгертнер таксама быў тройчы прызёрам гульняў — срэбным у практыкаваннях на кані і кольцах, і бронзавым у апорным скачку.
Яго шэсць медалёў, палова з якіх залатыя, зрабілі яго самым выніковым спартсменам гульняў, а па колькасці залатых медалёў ён стаў другім пасля свайго суайчынніка Карла Шумана.
Вайнгертнер быў гандляром i ўпраўляючым басейна ў Франкфурце-на-Одэры. Ён патануў у Одэры, спрабуючы выратаваць чалавека.