Асноўнай ідэяй, закладзенай у гербе, з’яўляецца адзлюстраванне геаграфічнае размяшчэнне горада Дуброўна на ўсходняй мяжы Беларусі, дзе здаўна праходзілі гандлёвыя і ваенна-стратэгічныя шляхі на Маскву. Дзякуючы гэтаму горад з даўніх часоў з’яўляўся галоўнымі «усходнімі варотамі» краіны, такім чынам зачыненая брама з’яўляецца алегарычнай выявай надзейнай абароны[1].
Таксама знайшла сваё адлюстраванне назва горада, якая звязана са словам «дуброва». Яна прадстаўлена на гербе трыма дубовымі залатымі галінкі з жалудамі і разным лісцем на кожнай. Падобнае кампазіцыйнае размяшчэнне галінак — адной зверху, двух іншых — з кожнага боку ад падмурку мураванай брамы — перагукваецца са старажытным шляхецкім гербам «Дамброва», які ўяўляе сабой выяву падковы з крыжамі ўверсе і па баках. Існуе таксама падабенства паміж назвамі прыватнаўласніцкага герба і горада[1].
Тры выкарыстаныя ў гербе колеры (блакітны, залаты і сярэбраны) адпавядаюць колерам герба «Ляліва», якім карыстаўся шляхецкі род Глябовічаў — уладальнікаў маёнтка Дуброўна ў XVI—XVII стст. Гэта нагадвае пра тое, што менавіта Глябовічы заснавалі ў Дуброўне замак і мястэчка, якое паклала пачатак сучаснаму гораду[1].