Герб Дзісны — герб горада Дзісны Мёрскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2004 г. № 60.
Гістарычны герб нададзены гораду вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам 20 студзеня 1569: «у блакітным полі ладдзя з разгорнутым ветразем»[1].
Апісанне
Сучасны герб Дзісны ўяўляе сабой барочны шчыт, на блакітным полі якога намалявана ладдзя натуральнага колеру з разгорнутым ветразем на хвалях серабрыстага колеру.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Гарады | | |
---|
ПГТ | |
---|
Вёскі/Аграгарадкі | |
---|