Гео́рг Ба́зеліц (ням.: Georg Baselitz, сапраўднае імя Ханс-Георг Керн (ням.: Hans-Georg Kern); нар. 23 студзеня 1938) — нямецкі жывапісец, графік і скульптар, належыць да ліку самых дарагіх мастакоў. Неаэкспрэсіяніст, адзін з заснавальнікаў стылю «Новыя дзікія». Кавалер Ордэна літаратуры і мастацтва (1989), уладальнік Аўстрыйскага ганаровага знака «За навуку і мастацтва» (2004), лаўрэат Імператарскай прэміі Японіі (2006).
Зноскі