Ге́нрых Міхайлавіч Дмахо́ўскі (ён жа Генрык Дмухоўскі, Генры Д. Сандэрс; 14(26) кастрычніка1810 — 14 (26) мая1863) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі, Літвы і Польшчы ў 1830 — 1860-я гады. Скульптар.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкай сям’і. Пасля сканчэння прыродазнаўчага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1828) далучыўся да паўстання 1830—1831, удзельнічаў у партызанскіх дзеяннях на мяжы Расійскай імперыі. Пасля паразы паўстання атрад Г. Дмахоўскага быў вымушаны адступіць на Палессе, а затым на Валынь, адтуль у Галіцыю (на тэрыторыю Аўстра-Венгрыі). Аўстра-венгерскія ўлады арыштавалі Г. Дмахоўскага, суд прыгаварыў яго да зняволення, якое адбыў у 1834—1841 гадах у крэпасці Куфтайн. Пасля вызвалення жыў у Францыі, вучыўся ў мастацкай школе, наведваў майстэрні вядомых скульптараў.
Па смерці родных, у маі 1861 года (4 гады цягнулася бюракратычная валакіта — пакуль яму далі дазвол выехаць з ЗША) Г. Дмахоўскі адкрыў скульптурнае атэлье ў Вільні. Сярод найлепшых твораў, зробленых у гэты час, — мадэль надмагільнага помніка Барбары Радзівіл, фігура Св. Уладзіслава для віленскай кафедры, помнік Уладзіслава Сыракомлі. Абраны грамадствам правадзейным членам Віленскай археалагічнай камісіі.
Падчас паўстання 1863—1864 Г. Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісненскага павета. Загінуў 26 мая1863 года ў адным з першых баёў з расійскімі войскамі каля фальварка Парэчча. Пахаваны на курганным могільніку каля вёскі Бірулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. У маі 2020 на магіле Г. Дмахоўскага быў усталяваны помнік[1].