Падчас паўстання 1830—1831 гадоў арганізатар узброеных сіл у Кракаўскім ваяводстве, 29 красавіка 1831 года генерал брыгады. У пачатку чэрвеня ў складзе польскіх войскаў яго атрад уступіў на тэрыторыю Вiленскай губерні. Пасля няўдалага штурму Вільні 19 чэрвеня 1831 года на чале асобнага фарміравання з 4 тыс. чалавек здзейсніў адыход праз Гродзенскую губерню. За вайсковую мужнасць удзельнікі гэтай кампаніі атрымалі ад сейма дыплом «Добра паслужыўшых Айчыне». З 7 жніўня 1831 года губернатар Варшавы. 5 кастрычніка 1831 года з корпусам Ф. Роланда перайшоў межы Прусіі.