У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кандраценка.
Генадзь Георгіевіч Кандраценка — беларускі ўрач-хірург і вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2006). Заснавальнік лапараскапічнай хірургіі ў Беларусі[1].
Біяграфія
Скончыў з адзнакай Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1977 годзе па спецыяльнасці «Лячэбная справа»[2].
Пасля заканчэння інтэрнатуры з 1978 года працаваў хірургам стацыянара медыка-санітарнай часткі шклозавода імя М. В. Ламаносава г. Гомель[2].
У 1986 годзе скончыў аспірантуру без адрыву ад вытворчасці, абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў пераведзены на пасаду загадчыка хірургічнага аддзялення УАЗ «10 ГКБ г. Мінска»[2].
Пасля пераезду ў Мінск асістэнт (1989—1999), дацэнт (1999—2002), прафесар (з 2002), загадчык 1-й кафедры хірургічных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з 2004 года[2].
Грамадская дзейнасць
Старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі хірургаў; старшыня Вучонага Савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый Д.03.18.05 пры УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», член рэдакцыйнага Савета і рэдкалегіі навукова-практычных часопісаў «Навіны хірургіі», «Хірургія — Усходняя Еўропа», навуковы эксперт «Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», член навуковага экспертнага Савета Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па праблемах хірургіі і траўматалогіі, правадзейны член навукова-практычнага Таварыства эндаскапічных хірургаў Расіі[2].
Зноскі