Джыбуці — дзяржава на паўночным усходзе Афрыкі ў раёне Афрыканскага Рога. Мяжуе з Эфіопіяй, Эрытрэяй і Самалі.
Займае плошчу 22 тыс. км ².
Агульная даўжыня дзяржаўнай мяжы складае — 508 км, з Эрытрэяй — 113 км, з Эфіопіяй — 337 км і з Самалі — 58 км.
Берагавая лінія краіны: 314 км.
Самая высокая кропка — гара Муса-Алі (Moussa Ali).
Клімат трапічны, пустынны, гарачы і сухі.