Гаў-дэ-По (фр.: Gave-de-Pau) — рака на паўднёвым захадзе Францыі, якая належыць басейну ракі Адур.
Этымалогія
Тэрмін «gave» адносіцца да дакельцкага перыяду і з’яўляецца зборным для назвы водных струменяў у заходніх Пірэнеях. Другая частка назвы паходзіць ад горада По.
Геаграфія
Даўжыня ракі 193,1 км. Крыніца знаходзіцца ў Пірэнейскіх горах, у кары Гаварні (фран. Le cirque de Gavarnie). Гаў-дэ-По зліваецца з Гаў-д'Аларон і ўпадае ў Адур. Дзесяцікіламятровы ўчастак ад зліцця дзвюх рэк да ўпадзення ў Адур завецца «Струмені аб’яднаныя» (фран. Gaves Réunis).