Гаршэва — найвышэйшы пункт Віцебскага ўзвышша. Найвышэйшы пункт Лёзненскага раёна і Віцебскай вобласці.
Знаходзіцца паблізу вёскі Гаршэва, за 15 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Лёзна Віцебскай вобласці. Вышыня над узроўнем мора складае 295 м[1] (296 м[2]). Над бліжэйшымі пастаяннымі вадасцёкамі ўзвышаецца на 40 м.
Гара складзена чырвона-бурай валуннай марэнай паазерскага ледавіка, перакрытая лёсападобнымі суглінкамі. Мае спадзістапукатую форму, выцягнута з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Заходнія і паўднёвыя схілы стромкія (да 20°), паўночныя і ўсходнія — пакатыя (да 5°). Паўднёва-заходнія схілы эрадзіраваныя, глыбіня ўрэзу лагчын часовых вадацёкаў 10-15 м.
Глебы дзярнова-падзолістыя на лёсападобных суглінках. Большая частка пад ворывам, на заходнім схіле і ўздоўж лагчын на найбольш стромкіх участках вузкая палоса лесу.
Крыніцы
Літаратура
- Гаршэва гара // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэд. кал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. — С. 54.
- Горшева гора // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. – Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. – 224 с: ил. – ISBN 978-985-7054-10-7. — С. 145. (руск.)
Спасылкі