Гарна́ — рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Вымнянка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 16,8 км[1]. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Сяцішча Лёзненскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне гарадскога пасёлка Янавічы Віцебскага раёна. Прыток — рака Паловец (злева). Рэчышча ад вёскі Загарадна Лёзненскага раёна ўніз па цячэнні на працягу 8,1 км каналізаванае.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.