Заснаваны ў 1847 годзе на сродкі заможнага бізнесмена Таўнсенда Харыса[en]. Гарадскі каледж Нью-Ёрка быў першай бясплатнай грамадскай установай вышэйшай адукацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі[3], а таксама на працягу многіх гадоў лічыцца флагманскім кампусам CUNY[4].
Увосень 2011 года ў каледжы налічвалася 16 544 студэнтаў, якія навучаліся на бакалаўраў, магістраў, дактароў у галіне архітэктуры, інжынернай справы, свабодных мастацтваў і навук, адукацыі, біямедыцыны, псіхалогіі і інш. Студэнцкі склад гарадскога каледжа Нью-Ёрка адзін з самых разнастайных у ЗША і аб’ядноўвае прадстаўнікоў 162 краін свету[5].
Вядомыя выпускнікі
Сярод выпускнікоў гарадскога каледжа Нью-Ёрка шмат выбітных навукоўцаў, інжынераў, палітыкаў, бізнесменаў, пісьменнікаў і інш., якія аказалі значны ўплыў на развіццё навукі і грамадства.
амерыканскі кінарэжысёр, акцёр, драматург і джазавы кларнетыст Вудзі Ален.
Заўвегі
↑Our Mission at CCNY(англ.). The City College of The City University of New York. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
↑Map of the CCNY Campus(англ.). The City College of The City University of New York. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
↑Willis Rudy. The College of the City of New York: A History 1847—1947. — City College Press, 1949.