Ганс Гайнц Эверс (ням.: Hanns Heinz Ewers; 3 лістапада 1871 — 12 чэрвеня 1943) — нямецкі празаік і паэт, аўтар містычных апавяданняў і раманаў гатычнае скіраванасці.
Біяграфія
Нарадзіўся 3 лістапада 1871 года ў Дзюсельдорфе. Свой творчы шлях пачынаў з працы ў кабарэ і выдання казак і фельетонаў. У 1910-х гадах пачалі выходзіць яго першыя раманы, якія прынеслі яму славу ў асяроддзі дэкадэнтаў. На творчасць пісьменніка паўплывалі Эдгар Алан По і Оскар Уайльд, сам жа ён паўплываў на многіх пісьменнікаў-фантастаў ХХ ст. У 1913 годзе па сцэнары Эверса быў зняты фільм «Пражскі студэнт». У 1920-я ён зацікавіўся нацыянал-сацыялізмам і ў прыватнасці ідэямі германскага нацыяналізму (што пасля паўплывала на стаўленне да яго пасля вайны, калі яго творы былі выкрасленыя з гісторыі нямецкай літаратуры). Пасля «ночы доўгіх нажоў» 30 чэрвеня 1934 года большая частка кніг Эверса як пісьменніка-гомасексуаліста, апроч «Хорста Весэля» і «Конніка нямецкай ночы» (Reiter in deutscher Nacht), была ў Германіі забароненая. У канцы жыцця яго друкавалі мала, і 12 чэрвеня 1943 года ён памёр у беднасці.
Беларускія пераклады
На беларускую мову апавяданне «Павучыха» пераклаў Альгерд Бахарэвіч.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|