Ганна Міхайлаўна Эйсмант |
Род дзейнасці |
журналістка |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Ганна Міхайлаўна Эйсмант — беларуская журналістка.
Біяграфія
Нарадзілася ў Гродна. Вучылася на факультэце журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Радыё і тэлебачанне». У 2020 годзе мадэльер Аляксандр Варламаў заявіў, што прыкладна ў 2002 годзе пазнаёміў Ганну Эйсмант з Аляксандрам Лукашэнка на прыватнай вечарыне, што, па яго сцверджанню, паспрыяла кар’ернаму росту Ганны, яе брата і яго жонкі[1][2][3][4][5].
У 2003 году скончыла БДУ. Працавала на Радыё Рокс, затым стала вядучай спартыўных навін на каналах Белтэлерадыёкампаніі. Пасля стала аўтарам тэлефільмаў пра беларускіх спартсменаў і спартсменак. У 2013—2014 гадах яе фільм аб хакеісце Руслане Салее атрымаў узнагароды Беларускай асацыяцыі спартыўнага друку і Міжнароднага фестывалю спартыўных фільмаў. У 2017 году атрымала ўзнагароду Міжнароднага алімпійскага камітэта «у знак прызнання выдатнага ўкладу ў прапаганду і развіццё ідэй удзелу жанчын і дзяўчат у спорце»[1][1][1][6].
Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі
Паводле дадзеных «BYPOL», праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг (укр.) (бел. нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[7]. Эйсмант уваходзіць у гэты лік[8][9].
Сям’я
Брат Іван Міхайлавіч Эйсмант, старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Міліцыянер па прафесіі Іван прыйшоў на тэлебачанне па пратэкцыі сястры[10].
У шлюбе, ёсць дачка Іванка[11].
Зноскі
Спасылкі