Пабудаваны ў стылі класіцызму на Шашэйнай вул. (цяпер праспект Машэрава). З’яўляліся адным з найбуйнейшых збудаванняў горада (каля 89×33 м) і займалі важнае месца ў яго планіроўцы. 1-павярховая будова абрамляла гандлёвую плошчу, утвараючы прамавугольны комплекс з шырокім унутраным дваром. Гандлёвыя секцыі былі падзелены па перыметры ўнутранай сцяной і арыентаваны на 2 бакі. У сярэдзіне кожнага з 4 фасадаў меліся аздобленыя рустамарачныя праезды з атыкамі; сцены дзяліліся пілястрамі. Вокны размяшчаліся ў невысокіх нішах; двухсхільны дах быў пакрыта чарапіцай. У гады Першай сусветнай вайны рады гарэлі і былі моцна разбураны. Побач з гандлёвымі радамі знаходзілася гарадская стаянка рамізнікаў.
Літаратура
Торговые ряды // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.