Галі́на Чэ́рны-Стафа́нская (польск.: Halina Czerny-Stefańska; 30 снежня 1922, г. Кракаў, Польшча) — польская піяністка. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Ф. Шапэна (1-я прэмія, 1949, Варшава). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Польшчы (1950, 1952).
Біяграфія
Вучылася ў 1935—1939 гадах у Варшаўскай кансерваторыі, у 1946—1950 гадах у Вышэйшай музычнай школе ў Кракаве. З 1955 года салістка Кракаўскай філармоніі. З 1976 года выкладала ў Вышэйшай музычнай школе ў Познані.
Канцэртавала як салістка і ансамблістка, у т.л. з мужам піяністам Л. Стафанскім і дачкой піяністкай і клавесіністкай Э. Стафанскай-Луковіч.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|