Галеча ці ўскрайняя[няпэўнае слова]беднасць, абсалютная беднасць — стан, які характарызуецца цяжкай дэпрывацыяй асноўных патрэб чалавека, як то патрэбы ў харчаванні, пітной вадзе, санітарыі, аховы здароўя, жылля, адукацыі і інфармацыі. Гэты стан залежыць не толькі ад даходу, але і ад доступу да паслуг[1].
Скарачэнне маштабаў галечы і голаду стала першай мэтай развіцця тысячагоддзя, якую ўсталявалі 189 дзяржаў-членаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 2000 годзе. У прыватнасці, адна з мэт прадугледжвала зніжэнне галечы ў два разы да 2015 года. Мэта была дасягнута на 5 гадоў раней за планаваны тэрмін. Да 2030 года паводле планаў ААН, Сусветнага банку і ЗША галеча павіны выкараніць.