Галава́ч круглы (Calvatia caelata) — базідыяльны грыб сямейства дажджавіковых.
Пладовае цела вышынёй 6—15 см, круглаватае ці грушападобнай формы, у маладых грыбоў белае, укрытае двухслаёвай абалонкай, у старых — шаравата-бураватае, карычневае. Паверхневы слой з бародаўкамі ці лусачкамі, паступова адпадае. Мякаць у маладых грыбоў белая, потым бурая.
Пашыраны па ўсёй Беларусі (народная назва порхаўка) на палянах, лугах, палях, у садах у маі — верасні.
Маладыя грыбы ядомыя.
Літаратура
- Галавач круглы // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.