Выхаванец ВФК Харкаў. У лютым 2008 года перайшоў у данецкі«Металург». У чэмпіянаце Украіны дэбютаваў 17 мая 2008 года ў матчы супраць данецкага «Шахцёра» (4:1)[3]. Іванка выйшаў на 81 хвіліне замест Аляксандра Касырына. Яго дэбют адбыўся ў 16 гадоў і ён стаў адным з самых маладых дэбютантаў элітнага дывізіёна Украіны[4]. За 5 гадоў, праведзеных у «Металургу», нападнік не здолеў замацавацца ў стартавым складзе першай каманды, у асноўным выходзячы на замены. Таму і такая нізкая выніковасць — усяго 3 галы ў 57 афіцыйных матчах.
У студзені 2013 года знаходзіўся на вучэбна-трэніровачным зборы ў складзе кіеўскага «Арсенала»[5], аднак да падпісання кантракта тады справа так і не дайшла. У канцы сакавіка 2013 года разарваў кантракт з «Металургам»[6].
У ліпені 2013 года заключыў кантракт з кіпрскім клубам АЕК (Ларнака)[7]. Па заканчэнні сезона 2013/14 пакінуў Кіпр, і на працягу наступнай паловы года заставаўся без каманды.
У студзені 2015 года падпісаў кантракт з ужгарадскай «Гаверлай»[8]. Аднак, так і не згуляўшы за закарпацкі клуб, у сакавіку 2015 года накіраваўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[9] і ў выніку пачаў у Беларусі сезон 2015. Аднак, праявіць сябе ў Беларусі так і не здолеў — у 9 матчах чэмпіянату зрабіў толькі адну галявую перадачу, пры гэтым не правёў ніводнага поўнага матча. 8 ліпеня 2015 года кантракт з «Белшынай» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[10].
У жніўні 2015 года стаў іграком клуба «Геліяс» з Першай лігі Украіны, а ў чэрвені таго ж года перайшоў у грузінскі «Калхеці-1913». У пачатку 2017 года далучыўся да грэчаскага клуба «Нікі» (Волас), але неўзабаве змяніў яго на «Панэяліяс»[11]. У ліпені 2017 года перайшоў у чарнагорскі клуб «Суцьеска», аднак правёў за яго толькі адзін матч і хутка пакінуў каманду.
У верасні 2018 года далучыўся да сімферопальскай «Таўрыі», аднак неўзабаве праз праблемы з алкаголем пакінуў каманду[12].
Міжнародная кар’ера
У юнацкай зборнай Украіны да 17 гадоў правёў 25 матчаў і забіў 4 галы. Дэбютаваў 6 кастрычніка 2007 у матчы супраць Малдовы (3:0). У тым матчы Віталь забіў два галы. Таксама правёў два матчы за юнацкую зборную Украіны U-19.
У 2013 годзе ў складзе моладзевай зборнай Украіны заваяваў срэбраныя медалі на Кубку Садружнасці[13], дзе ўкраінцы ў фінале саступілі моладзевай зборнай Расіі (2:4). Са сваім партнёрам па камандзе Юрыем Якавенкам і беларусам Арцёмам Быкавым стаў другім бамбардзірам на Кубку Садружнасці (ва ўсіх па 4 забітых мяча).
Крыніцы
↑Vitali Ivanko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.